«Каханы, я ганаруся табой!» — так падпісала здымак у сваім інстаграме беларуская батутыстка Ганна Гарчонак.
Яе хлопец, Уладзіслаў Ганчароў, за некалькі хвілін да таго выйграў залаты медаль на Алімпіядзе.
Сама Гарчонак выступала на дзень раней. У фінале яна вылецела за межы батута.