На футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Цярэнція Луцэвіча заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Зрэшты, нічога сур'ёзнага з гульцом не здарылася і не здарыцца. У першым крузе чэмпіянату краіны, яшчэ ў бытнасць гульцом «Граніту», Луцэвіч пасварыўся на трэніроўцы з галоўным трэнерам каманды Валерыем Бахно. Ён пакінуў заняткі, у раздзявалцы прыняў душ і на эмоцыях вынес дзверы. Адміністрацыя стадыёна «Палессе» напісала заяву ў міліцыю. Пракурорам заведзена крымінальная справа па артыкуле 339 часткі 1 Крымінальнага кодэкса. Артыкул «Хуліганства» да цяжкіх не адносіцца. Хутчэй за ўсё, гулец абыдзецца штрафам. Пад арыштам ён не знаходзіцца. Абласная пракуратура цяпер правярае факты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?