Завяршылася кваліфікацыя мужчынскіх спаборніцтваў у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 м з трох палажэнняў (з калена, лежачы, стоячы) на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.
Ніводны з беларусаў, якія выступалі ў гэтым выглядзе праграмы, не здолеў прабіцца ў 8 фіналістаў.
Юрый Шчарбацэвіч, набраўшы суму 1170 балаў, заняў 18-е месца, а Ілья Чаргейка з 1166 ачкамі на 31-й пазіцыі сярод 44 удзельнікаў.
Выйграў кваліфікацыю расеец Сяргей Каменскі (1184), замкнуў васьмёрку лепшых італьянец Нікола Кампрыяні (1174).
***
Такім чынам, беларускія стралкі завяршылі Алімпіяду-2016 без медалёў. Найлепшымі вынікамі сталі 5-е месца Віталь Бубновіч у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 м лежачы і 6-я пазіцыя Іллі Чаргейка ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з дыстанцыі 10 м.