Беларуская чыгунка скараціла колькасьць цягнікоў, якія курсавалі на трасе Берасьце‑Тэрэспаль. Ад 1 чэрвеня празь мяжу будуць езьдзіць толькі 2 цягнікі: раніцай і пасьля абеду. Зьмены балюча ўдараць па тых беларусах, якія легальна працуюць на тэрыторыі Польшчы, а таксама тых, хто займаецца памежным гандлем.

Як паведамляюць прэсавыя службы польскіх чыгуначных лініяў, беларускі бок скарачае колькасьць цягнікоў з эканамічных прычынаў. Расклад руху цягнікоў далёкага накіраваньня застаецца бязь зьменаў.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0