Працягласць заказніка з поўначы на поўдзень складае 19 кіламетраў. З захаду на ўсход — 17 кіламетраў.

Заказнік Ельня з'яўляецца важнай транзітнай пляцоўкай для адпачынку каля 98 відаў розных птушак, 23 з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу. 

Усе азёры на тэрыторыі заказніка маюць асаблівы склад вады. Для яе ўласціва высокая кіслотнасць і нізкае ўтрыманне кіслароду. Тут водзіцца толькі драпежная рыба: акунь і шчупак.

Аснова балота — расліна сфагнум (мох). Яна ўтрымлівае ваду. Таксама гэта моцны антысептык.

Балота багатае і на ягады.

У 30-ыя гады мінулага стагоддзя тэрыторыя заказніка належала Польшчы. За межамі Ельні працавалі розныя прадпрыемствы, і каб забяспечыць іх электрычнасцю ля рэк паставілі невялікія гідраэлектрастанцыі. Але вады не хапала. Каб павялічыць яе колькасць, вырашылі выкапаць каналы на тэрыторыі заказніка Ельня.

Праз змены ў клімаце балоты на тэрыторыі заказніка з часам пачалі высушвацца і гарэць. Самыя буйныя пажары адбываліся з 1992 па 2002 год.

У 2007-2008 гадах прадпрыемства «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь» падтрымала ініцыятыву грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» закрыць пратокі вады перамычкамі і плацінамі. Сёння на тэрыторыі заказніка каля сотні плацін, дзякуючы якім пажары скончыліся.

Цяпер у заказніка іншая праблема. Высахлыя тарфянікі з'яўляюцца магутнай крыніцай вуглякіслага газу, выкіды якога зашкальваюць пры пажарах.

У вільготным стане тарфянікі на забалочаных тэрыторыях абсарбуюць лішкі двухвокісу вугляроду. У выніку даследаванняў высветлілі, што аднаўленне гідралагічнага рэжыму Ельні дазволіць знізіць выкіды парніковых газаў на 8,2 мільёна тон. Ажыццявіць гэта дапамагаюць праграмы ААН, Еўрасаюзу і прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Акрамя фінансавай дапамогі, беларускае прадстаўніцтва кампаніі «Кока-Кола» штогод ездзіць на тэрыторыю балот, каб прыбіраць смецце. Рыбакі і турысты часта выкарыстоўваюць водна-балотны комплекс для адпачынку і пакідаюць пасля сябе горы смецця. Гэтым разам «Наша Ніва» наведала забруджаную тэрыторыю разам з супрацоўнікамі.

Ад горада Мёры дабірацца да балота давялося на верталёце. Нягледзячы на тое, што балота верхавое, тэрыторыя Ельні цалкам непрадказальная.

Пры падтрымцы ААН і Еўрасаюза беларускія эколагі правялі даследаванне заказніка. Высветлілася, што пры аднаўленні гідралагічнага рэжыму і экалагічнай раўнавагі водна-балотны комплекс Ельня можа прыносіць больш за 30 мільёнаў даляраў прыбытку штогод. Запасы вады, якая мае асаблівы склад, ацэньваюцца ў 247 мільёнаў даляраў. 

Але людзі, якія тут адпачываюць, чамусьці не цэняць гэтага. За гадзіну атрымалася напоўніць 300-кілаграмовы пакунак для смецця, які быў падчэплены на верталёт і вывезены.

Пры гэтым заставалася яшчэ велізарная колькасць смецця.

А вы забіраеце з сабой смецце пасля паходу ў лес ці на балота? Калі не, то чаму? Абмяркоўвайце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?