15.08.2016 / 18:28

Рэспубліканскі банк ДНК аб'яўлены нацыянальным здабыткам 3

Унікальны навуковы аб'ект Рэспубліканскі банк ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў аб'яўлены нацыянальным здабыткам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 629 ад 13 жніўня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Фота vsluh.net.

Адказнасць за захаванне і забеспячэнне належнага функцыянавання аб'екта ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, ад імя якой адпаведныя функцыі будзе выконваць дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Інстытут з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам у Беларусі ў галіне біятэхналогіі, генетыкі і геномікі чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

У працэсе рэалізацыі розных праграм у інстытуце назапашаны ўзоры ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў і біялагічнай тканкі — арыгінальны біялагічны матэрыял, з якога быў атрыманы ўзор ДНК. Узоры згрупаваны ў спецыялізаваныя калекцыі, якія ўяўляюць сабой каштоўныя генетычныя рэсурсы.

Па стане на 1 чэрвеня рэспубліканскі банк ДНК налічвае 9 608 узораў і ўключае ў сябе чатыры раздзелы:

  • банк ДНК чалавека;
  • банк ДНК жывёл;
  • банк ДНК раслін;
  • банк ДНК мікраарганізмаў.

Кожны раздзел прадстаўлены калекцыяй узораў ДНК для працяглага захоўвання і калекцыяй узораў ДНК для навуковых мэт.

Напрыклад, банк ДНК чалавека дае магчымасць спецыялістам вывучаць фундаментальныя праблемы генетыкі чалавека. Улічваць індывідуальныя генетычныя асаблівасці спартсменаў у ходзе трэніровак для дасягнення высокіх спартыўных рэзультатаў, захоўваючы іх здароўе. Вывучаць індывідуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, а таксама садзейнічаць вырашэнню пытанняў у галіне крыміналістыкі.

«Наяўнасць шматпрофільнага рэспубліканскага банка ДНК, які пастаянна папаўняецца, забяспечыць спецыялістаў унікальнай генетычнай інфармацыяй, якая можа аказаць неацэнны ўплыў на развіццё біятэхналогіі ў нашай краіне, прадаставіць магчымасць выканання навуковай работы ў рамках буйнамаштабных даследаванняў у Беларусі і за яе межамі, павысіць дакладнасць ацэнкі атрыманых вынікаў, а таксама вырашыць многія праблемы медыцыны, сельскай гаспадаркі і аховы наваколля», — адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, рэспубліканскі банк ДНК будзе садзейнічаць эфектыўнаму выкананню Стратэгічнага плана ў галіне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці на 2011-2020 гады ў рамках Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, адным з бакоў якой з'яўляецца Беларусь, і Нагойскага пратакола рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгад ад іх прымянення да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці.

0
Inhvar / Адказаць
15.08.2016 / 18:54
Чыпiраваць насельніцтва-гэта сьвятое.
0
з...лы беларус / Адказаць
15.08.2016 / 22:50
Няўжо прэзідэнт ДНК -матэрыял здаў ?!
0
Гость / Адказаць
16.08.2016 / 06:05
Какие условия вкладов и кредитов в этом банке ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру