Алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў выставіць свой тэлефон на аўкцыён. Атрыманыя грошы ён збіраецца аддаць роднай віцебскай СДЮШАР № 1.

- Пасля перамогі ў Рыа я зняў тэлефон з продажу ў інтэрнэце і вырашыў выставіць яго на аўкцыёне, бо каштоўнасць апарата пасля майго поспеху вырасла. Бо гэта эксклюзіўная лімітаваная алімпійская серыя, ды яшчэ і з незвычайнай начыннем — на ім ужо ёсць шмат маіх асабістых фатаграфій з алімпійскага Рыа, прычым не толькі з выступленняў, — распавёў Ганчароў.

Пляцоўка, на якой пройдуць таргі, а таксама час іх пачатку будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?