15.08.2016 / 22:46

Мінадукацыі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў 3

Міністэрства адукацыі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2016/2017 навучальным годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

За навучальныя дапаможнікі бацькам дашкольнікаў трэба заплаціць:

  • Л.С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» — Br0,55,
  • Л.С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» (рабочы сшытак) — Br0,52,
  • І.У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» — Br0,56,
  • І.У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» (рабочы сшытак) — Br0,59,
  • Д.М. Дубініна «Свет вакол мяне» — Br0,55,
  • Д.М.Дубініна «Свет вакол мяне» (рабочы сшытак) — Br0,5.

Бацькі школьнікаў павінны заплаціць за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі:

  • 1-га класа — Br5,61;
  • 2-га класа — Br7,7;
  • 3-га класа — Br5,5;
  • 4-га класа — Br6,69;
  • 5-га класа — Br10,76;
  • 6-га класа — Br14,04;
  • 7-га класа — Br8,12;
  • 8-га класа — Br8,7;
  • 9-га класа — Br8,01;
  • 10-га класа — Br11,46;
  • 11-га класа — Br11,98.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

0
Крум / Адказаць
16.08.2016 / 00:05
У 2008 годзе. пасьля ўвядзеньня новых праграм і падручнікаў. было абвешчана, што бацькі плацяць 1/4 кошту камплекта падручнікаў, і за іх грошы кожныя 4 гады падручнікі будуць перавыдавацца. Між іншым падручнік па бел. літаратуры для 9 класа плануюць выкарыстоўваць 8 гадоў без перавыдання, падручнік па інфарматыцы для 6 класа па інфарматыцы не выдадзены дагэтуль наогул ні разу (!!!), а яшчэ шэраг падручнікаў не перавыдадзены за 5-6 гадоў. Хто будзе адказваць за відавочны падман?
0
шию, порю и плачу / Адказаць
16.08.2016 / 13:16
Я не в теме, подскажите - в Беларуси возможно скачать из интернета учебники!? Всё-таки XXI век в мире.
0
Expert / Адказаць
17.08.2016 / 16:42
Падручнікі пампуюцца на: e-padruchnik.adu.by
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру