Кажуць, што час з узростам пачынае ляцець хутчэй праз тое, што ў дарослых заўсёды шмат спраў, і яны вечна ўсюды не паспяваюць. У прынцыпе, у гэтым ёсць доля праўды.

Але апошняе даследаванне навукоўцаў паказала, што змены ў чалавечым метабалізме значна ўплываюць на адчуванне хуткасці часу. Напрыклад, на адным з этапаў нашага жыцця змяняецца наш ўнутраны біялагічны гадзіннік. У гэты перыяд наш метабалізм запавольвае свой ход разам з сэрцабіццем і дыханнем.

Акрамя гэтага, спецыялісты бачаць адной з прычын павелічэнне патоку інфармацыі. Калі мы яшчэ маленькія, мы вывучаем свет. Тады нам усё падаецца новым і час ідзе крыху павольней, а з узростам, калі паток інфармацыі скарачаецца, час пачынае паскарацца.

Яшчэ адзін фактар, які ўплывае на час — гармон дафамін. Яго ўзровень у арганізме чалавека пасля 20 гадоў пачынае скарачацца. Гэта стварае ўражанне, што час паскараецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?