Сталі вядомыя імёны сяброў акружных выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах. Гэтыя людзі будуць разглядаць скаргі і, урэшце рэшт, падводзіць вынікі галасавання па акругах.

У Мінску звяртае на сябе ўвагу толькі адно пазнавальнае імя — Анатоль Ярмоленка. Спявак вылучаны ад «групы грамадзянаў».

Зрэшты, у такім жа статусе Ярмоленка ўжо працаваў на папярэдніх парламенцкіх выбарах.

Сёлета ён увайшоў у склад камісіі Старавіленскай акругі №105 — той самай, дзе балатуецца спявачка Ірына Дарафеева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?