У складзе выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №347 Фрунзенскага раёна Мінска чарговы раз будзе працаваць грамадзянін Павел Георгіевіч Тапузідзіс. Гэта вынікае з рашэння №633 адміністрацыі Фрунзенскага раёна ад 27 ліпеня 2016 года.

Тапузідзіс — адзін з найбагацейшых людзей Беларусі, уласнік кампаніі «Тытунь-Інвест». У рэйтынгу самых паспяховых і уплывовых бізнэсменаў Беларусі, складзеным «Ежедневніком», ён займае 4-е месца.

Паводле дакументаў, Тапузідзіс вылучаецца «ад працоўнага калектыву бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест».

«Наша Ніва» параўнала спіс ягонай камісіі з той, што быў на «ўчастку Тапудзіса» год таму на прэзідэнцкіх выбарах — глядзі скрыншоты.

Выбары-2016

Выбары-2016

Выбары-2015.

Выбары-2015.

Адрозненняў два. Адно датычыцца фарматавання першага радка, іншае — спосабу вылучэння Аляксандра Казанцава, які за год паспеў уступіць у Рэспубліканскую партыю.

Летась «Наша Ніва» рабіла рэпартаж з «участка Тапузідзіса». Вынік падлікаў-2015 прадэманстраваў анамальныя лічбы, такія ж, як і на большасці іншых участкаў Мінска.

* * *

Чытайце таксама:

Павел Тапузідзіс: «Выдам загад і прымушу цябе любіць беларускую мову»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?