Трэнер зборнай Германіі па веславанні на каноэ Штэфан Хенцэ памёр ад траўмаў, атрыманых у выніку дарожна-транспартнага здарэння. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на Германскі алімпійскі саюз.

Адзначаецца, што таксі, у якім знаходзіўся Хенцэ, трапіла ў аварыю. Трэнер атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне галавы. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, у якой не аказалася неўралагічнага аддзялення. Яго прыйшлося перавозіць у іншае аддзяленне, якое знаходзіцца за 20 кіламетраў ад першага. Там ён памёр пасля некалькіх дзён знаходжання ў крытычным стане.

Разам з Хенцэ ў машыне знаходзіўся яшчэ адзін супрацоўнік нямецкай зборнай — Крыстыян Кедынг. Ён атрымаў лёгкія траўмы і ўжо выпісаны з бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?