Яе труп знайшлі прахожыя каля 17:30 у чацвер.

Следчы Маладзечанскага РАСК Андрэй Падбярэзскі ўдакладніў, што няма падстаў лічыць гэта забойствам: на жанчыне няма цялесных пашкоджанняў.

Жанчыну знайшлі павешанай на адным з дрэў лесапасадкі каля паварота з вуліцы Янкі Купалы на старыя гарадскія могілкі.

Яна маладзечанка 1973 года нараджэння.

Па папярэдняй інфармацыі, працавала на адным з заводаў.

У следства ёсць інфармацыя, што за дзень да трагедыі яна жалілася на праблемы ў сям’і, агучвала думкі пра тое, каб кінуцца пад цягнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?