Мінабароны РФ атрымала згоду ад урада Ірана на выкарыстанне авіябазы «Хамадан» для вылетаў у Сірыю і бамбаванняў пазіцый «Ісламскай дзяржавы».

На іранскую авіябазу «Хамадан» прыбылі самалёты Ту-22М3 Паветрана-касмічных сіл Расіі. Іран дазволіў іх размяшчэнне для вылетаў у Сірыю і нанясення авіяўдараў па пазіцыях баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», паведаміў у аўторак, 16 жніўня, тэлеканал «Расія-24», а таксама іранскія і арабскія СМІ. Дыслакацыя самалётаў на іранскай тэрыторыі дазволіць скараціць час пералётаў на 60 працэнтаў.

Раней «Інтэрфакс» пісаў, што Міністэрства абароны звярнулася да Ірака і Ірана з просьбай дазволіць пралёт у іх паветранай прасторы крылатых ракет. Тэлеканал ren.tv заявіў, што расійскае Мінабароны ўжо атрымала ад урадаў абедзвюх краін згоду на пралёт ракет «Калібр», якія запусцяць з караблёў у акваторыі Каспійскага і Міжземнага мораў у межах ваенных вучэнняў.

Манеўры пачаліся 15 жніўня, паведамляе прэс-служба Паўднёвай ваеннай акругі. У іх бяруць удзел 20 караблёў каспійскай флатыліі, у прыватнасці ракетныя караблі «Дагестан» і «Татарстан», а таксама малыя ракетныя і артылерыйскія караблі «Град Свіяжск», «Вялікі Усцюг», «Валгадонск» і «Махачкала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?