Выбух адбыўся раніцай 16 жніўня на аўтамабільнай газанапаўняльнай кампрэсарных станцыі недалёка ад ГЦ «Карона» ў Баранавічах.

У 7.45 аўтамабіль «Фальсваген» прыехаў на аўтамабільную газанапаўняльную кампрэсарную станцыю недалёка ад ГЦ «Карона», паведамілі відавочцы здарэння. Два пасажыры легкавога аўтамабіля выйшлі з салона аўто. Сам кіроўца знаходзіўся побач з машынай, калі адбыўся выбух.

Паводле папярэдняй інфармацыі выбухнуў газавы балон у легкавым аўтамабілі. Пацярпеў адзін чалавек. У мужчыны сур'ёзная траўма нагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?