У Расіі на працягу апошніх некалькіх гадоў будуюцца падземныя камандныя бункеры па кіраванні ядзернымі сіламі, піша The Washington Free Beacon са спасылкай на разведку ЗША.

Па словах крыніц, гаворка ідзе пра «дзясяткі» бункераў па ўсёй краіне.

Выданне мяркуе, што іх стварэнне звязана з укараненнем у ракетныя войскі перспектыўнай інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы баявога кіравання (ІАСБК) пятага пакалення.

Акрамя таго, выданне прыгадала даклад ЦРУ ад 1997 года, згодна з якім нават пасля развалу СССР Расея працягвала будаваць падземныя ядзерныя аб'екты. У прыватнасці, гаворка ішла аб нейкай сакрэтнай галіне метро, якая вядзе ад рэзідэнцыі тагачаснага прэзідэнта краіны Барыса Ельцына да каманднага цэнтра па кіраванні РВСН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0