З пачатку года пагалоўе пінскай гаспадаркі «Парахонск», якая ўваходзіць у прэзідэнцкі аграхолдынг «Мачулішчы», вырасла на 173% і склала амаль 10 тысяч галоў.

У «Парахонска» адзначаецца самы высокі тэмп прыросту пагалоўя ў краіне. Па выніках першага паўгоддзя гаспадарка выйшла на другое месца па пагалоўі (9939 галоў буйной рагатай жывёлы), амаль дагнаўшы клічаўскі саўгас «Добраахвотнік» (10 652), а таксама заняла чацвёртае месца сярод самых эфектыўных вытворцаў ялавічыны з паказчыкам па прыросце жывой масы 182,48 кілаграма на 1 сярэднюю галаву.

У першую пяцёрку па пагалоўі таксама ўвайшлі тры гаспадаркі з колькасцю галоў больш за 8 тысяч: брэсцкае «Астрамечава», аршанскі «Маяк Высокае» і баранавіцкі «Агракамбінат Мір».

Лідарам па прыросце жывой масы стала капыльская «Старыца-Агра» з вынікам 197,35 кілаграма на 1 сярэднюю карову. У пяцёрцы разам з ёй і «Парахонскам» аказалася яшчэ адна прэзідэнцкая гаспадарка «Васілішкі» (Шчучынскі раён), а таксама «Алекшыцы» з Бераставіцкага і «Прагрэс» з Гродзенскага раёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?