Чэргі могуць з'явіцца ў сувязі з адменай з 1 верасня абмежавання, згодна з якім выязджаць за межы ЕАЭС (раней — мытнага саюза) на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён.

У ДПК адзначылі, што больш за ўсё імаверныя цяжкасці на беларуска-польскай мяжы. Акрамя адмены абмежавання «адзін раз у 8 дзён», на гэта могуць паўплываць рамонт моста праз Буг у пункце пропуску «Дамачава».

Для ўпарадкавання транспартнага патоку і эканоміі часу чакання ў Дзяржпамежкамітэце рэкамендуюць пры планаванні паездкі скарыстацца сэрвісам «Чэргі на мяжы».

Акрамя таго, з верасня ў пункце пропуску «Брэст» уводзіцца сістэма электроннай чаргі. А ў 2017 годзе сістэма электронных чэргаў будзе ўведзена ў пунктах пропуску «Дамачава», «Беняконі», «Бераставіца», «Брузгі», «Катлоўка» і «Прывалка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?