Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч вылучаны ад Мінскай вобласьці кандыдатам у склад верхняй палаты (Савета Рэспублікі) Нацыянальнага сходу Беларусі.

Сяргей і Алег Гайдукевічы, фота Ірыны Арахоўскай

Сяргей і Алег Гайдукевічы, фота Ірыны Арахоўскай

Пра гэта сёння паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Яна сказала, што вылучэнне кандыдатаў у верхнюю палату скончыцца 19 жніўня. Паводле яе словаў, усе абласныя арганізацыі, за выключэннем Мінска, ужо вылучылі сваіх кандыдатаў. Сярод іх ёсць і своеасаблівыя рэкардсмэны. Так, два прадстаўнікі Віцебскай вобласці — дырэктар абутковай фабрыкі «Марка» Мікалай Мартынаў і дырэктар прадпрыемства «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань — ужо тры разы былі «сенатарамі».

Тым часам сын Сяргея Гайдукевіча і яго першы намеснік па партыі Алег Гайдукевіч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На пытаньне, ці не будзе ў такой сітуацыі «сямейнасьці», Лідзія Ярмошына адказала, што яны балатуюцца ў розныя палаты і канфлікту інтарэсаў тут няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?