Завяршаецца судовая эпапея па справе Япрынцавых, але ўжо ў бліжэйшы час павінны пачацца яшчэ два гучныя працэсы над буйнымі бізнэсоўцамі. Справы Алега Зухавіцкага і Аляксандра Мураўёва, якім яшчэ ў маі былі прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, у бліжэйшы час будуць перададзеныя ў суд. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

Матэрыялы па справе Зухавіцкага ўжо накіраваныя ў пракуратуру для перадачы ў суд. Па справе Мураўёва завяршаецца азнаямленне абвінавачаных і іх абаронцаў з матэрыяламі справы, якія ў бліжэйшы час таксама будуць накіраваныя ў пракуратуру, паведаміў Пабяржын.

Нагадаем, раней кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведамляў, што па гэтых справах «мы дастаткова добра правялі следства, і там няма ніякіх пытанняў з пункту гледжання даказанасці віны ў абодвух выпадках».

Аляксандр Мураўёў, які здабыў вядомасць пасля куплі мінскага мотавелазавода і шклозавода «Ялізава», быў затрыманы ў канцы мая — пачатку чэрвеня 2015 года. Зараз праблемны актыў спрабуе рэанімаваць дзяржава.

Асноўны ўладальнік мэблевай групы кампаній «ЗОВ» Алег Зухавіцкі апынуўся пад вартай у лютым 2015 года. Але потым быў на некалькі месяцаў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, адкрыў новы завод і кампенсаваў шкоду на суму каля 60 млрд рублёў. Але ў лістападзе мінулага года зноў апынуўся ў няволі. КДБ падазраваў Зухавіцкага і яго кампаньёнаў ў атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?