«Браты-славяне. П'едэстал Алімпіяды ў Рыа па грэка-рымскай барацьбе» — пад такім загалоўкам «Наша Ніва» апублікавала наступны кароткі матэрыял:

Нагадаем, што ўчора прадстаўнік Беларусі Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу ў спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе (катэгорыя да 85 кг)».

У каментах да артыкула да НН звярнуўся праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Прапаную прыбраць гэты жарт, бо як праваабаронца буду вымушаны звярнуцца ў камісію па журналісцкай этыцы. Вам смешна з нацыянальнасцяў і расавага паходжання прадстаўнікоў гэтых краін?»

Мы абмеркавалі ягоную прапанову ў Рэдакцыі і вырашылі матэрыялу не здымаць. «Не, мы не будзем прыбіраць гэты жарт, бо гэта іронія з расавых забабонаў і шавіністычных стэрэатыпаў», — так адказалі мы Стэфановічу.

А што думаеце вы? Выказвайцеся ў каментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?