10 верасня у Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Банка БелВЭБ.
Фолк-фестываль «Камяніца» ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для тых, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай — ад старадаўніх традыцый да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў. Грошы ад фестывалю ідуць наўпрост на рахункі музею, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.
Хэдлайнерамі «Камяніцы 2016» будуць этна-трыа «Тройца» і Іна Жаланная (Расія) — выканаўца world music з сусветным імем, для якой гэта будзе першы прыезд у Беларусь.
Спявачка з гуртом прадставіць свой новы альбом «Изворот» (2014), запісаны пры ўдзеле Трэя Гана, бас-гітарыста King Crimson. Таксама выступяць фолк-рокеры «Тарута» (Украіна), этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе» (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль «Ветах» (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.
— Кожны год пры выбары артыстаў мы намагаемся спалучаць лепшых беларускіх фолк-выканаўцаў з якаснымі замежнымі, пажадана не выступаўшымі ў Беларусі. У гэтым годзе баланс практычна ідэальны, — адзначае каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец. — «Троіца» і Іна Жаланная — гэта выдатная пара хэдлайнераў, пра якую можа марыць любы сур’ёзны этнічны фестываль.
***
Квіткі на фестываль ужо ў продажы праз сайт і касы аператара ByCard. Дарослыя — 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна.
Сачыце за навінамі фестывалю у фэйсбуку фэйсбуку, vk.com