Фетхулах Гюлен. Фота sputnik.kg.

Фетхулах Гюлен. Фота sputnik.kg.

Турэцкія пракуроры просяць для рэлігійнага дзеяча Фетхулаха Гюлена, які абвінавачваецца ў арганізацыі спробы ваеннага перавароту ў Турцыі, два пажыццёвых і 1900 гадоў турмы, паведамляе Anadolu.

Як адзначае агенцтва, аб'ём абвінаваўчага заключэння склаў 2,527 тысяч старонак. У ім гаворыцца, што Гюлен «спрабаваў з дапамогай гвалту парушыць усталяваны канстытуцыяй Турцыі парадак», «стварыць узброеную тэрарыстычную арганізацыю, а таксама «ліквідаваць урад Турэцкай Рэспублікі».

Спроба ваеннага перавароту ў Турцыі адбылася ў ноч на 16 ліпеня. Падчас сутыкнення паміж пучыстамі і прыхільнікамі дзейнай улады загінулі больш за 240 чалавек. Пасля падаўлення бунту ў дзяржорганах пачаліся маштабныя чысткі, у Турцыі былі звольненыя ці адхіленыя ад працы больш за 81 тысяча чалавек, затрыманыя — амаль 26 тысяч чалавек.

На думку турэцкіх уладаў, ідэолагам бунту ў Анкары быў Гюлен, які ўжо на працягу многіх гадоў пражывае ў ЗША. Сам рэлігійны дзеяч адмаўляе сваю датычнасьць да путчу. Ён заклікаў ЗША адхіліць просьбу турэцкіх уладаў аб яго выдачы.

Улады лічаць, што доказы яго дачынення да арганізацыі путчу неабвержныя. Напярэдадні, 15 жніўня, Эрдаган заявіў, што ЗША прыйдзецца выбіраць паміж Анкарай і Гюленом, і нежаданне выдаць прапаведніка можа каштаваць ім сяброўства з Анкарай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?