16.08.2016 / 17:46

Аліна Талай выйшла ў паўфінал Алімпіяды ў бегу на 100 м з бар'ерамі

У сваім папярэднім забегу з вынікам 12,74 секунды Аліна Талай заняла 2-е месца. Выйграла забег Жасмін Камача-Куін з Пуэрта-Рыка (12,70). Трэцюю прамую пуцёўку ў паўфінал атрымала якая заняла 3-е месца Памэла Дуткевіч з Германіі (12,90).

А вось Кацярына Паплаўская не прабілася ў лік паўфіналістак. У сваім забегу яна фінішавала 7-й з вынікам 13,45 секунды, да таго ж збіла адзін з бар'ераў.

Паўфінальныя забегі і фінал пройдуць у ноч на 18 жніўня (2.45 і 5.00 па беларускім часе)

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру