Рэальныя грашовыя даходы беларусаў (гэта значыць грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) падаюць ад пачатку года.

Да прыкладу, у студзені яны скараціліся на 5,4% да аналагічнага перыяду 2015 года, у студзені-лютым — на 6,4%, у студзені-сакавіку — на 6,5%, у студзені-красавіку — на 6,8%, а ў студзені-маі — на 7%.

Нагадаем, па выніках 2015 года рэальныя грашовыя даходы ўпалі на 5,9%.

Сёлета ўрад планаваў, што рэальныя даходы сціпла вырастуць на 0,5%.

Што тычыцца структуры грашовых даходаў, то яна таксама не змянілася: аплата працы займае 61,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, — 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 24,3%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?