Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў, што справядлівае судовае разбіральніцтва — больш суровае пакаранне для мяцежнікаў, чым смяротнае пакаранне.

«У выпадку пакарання чалавек памірае толькі адзін раз. Для змоўшчыкаў ёсць больш суровая смерць - гэта аб'ектыўнае і справядлівае разбіральніцтва», — заявіў Йылдырым на сустрэчы з сябрамі кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця.

Прэм'ер-міністр дадаў, што пры вынясенні пакарання прапаведніку Фетулаху Гюлену, якога ўлады называюць ідэолагам няўдалага бунту, Турцыя не будзе кіравацца пачуццём помсты.

Як паведамляе Hurriyet Daily News, прысутныя некалькі разоў перапынялі выступ Йылдырыма крыкамі: «Мы хочам смяротнага пакарання».

На фота — арышт турэцкіх журналістаў, у прыватнасці Бюшры Эрдал, ветэрана судовай журналістыкі. @MahirZeynalov

На фота — арышт турэцкіх журналістаў, у прыватнасці Бюшры Эрдал, ветэрана судовай журналістыкі. @MahirZeynalov

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?