Фота colady.ru.
Адзін з іх — курэнне. Дым ад цыгарэт утрымлівае чадны газ, які не дазваляе крыві нармальна дастаўляць кісларод у наш мозг. А гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да смерці нейронаў.
Такое ж негатыўнае ўздзеянне на наш мозг аказвае і алкаголь. Ён паніжае сінтэз клетак у нашым мозгу на сорак працэнтаў.
Яшчэ адной пагрозай для мозгу з'яўляюцца пестыцыды. Яны ўтрымліваюцца практычна ва ўсёй сучаснай пакупной ежы. Так што нават калі вы супраць цыгарэт і спіртнога, ад смерці клетак мозгу вам усё роўна не ўцячы.
Перадапошні фактар — забруджанае наваколле. Наш мозг вельмі пакутуе ад шкодных выкідаў у паветра, якімі дыхае кожны жыхар планеты.
І пяты фактар — храп. Так, самы звычайны чалавечы храп. Аказалася, што ён таксама спрыяе смерці нейронаў у нашым мозгу.