16.08.2016 / 22:21

Інавацыйная лабараторыя Wargaming анансавала новую гульню 5

«Інавацыйнае» падраздзяленне кампаніі Wargaming — WG Labs — анансавала выхад камп'ютарнай экшн-гульні Hybrid Wars. Старонка праекта з'явілася на сэрвісе Steam.

«У Hybrid Wars гулец становіцца наёмным салдатам і прымае ўдзел у глабальным супрацьстаянні, — апісваюць праект яго стваральнікі. — Разнастайнасць баявых машын і рыштунку дазваляе выкарыстоўваць розныя тактыкі пры выкананні місій, а футурыстычны сетынг і гібрыдная вайна ва ўмовах тэхналагічнай рэвалюцыі толькі абвастраюць барацьбу за выжыванне».

Hybrid Wars дасць на выбар трох розных персанажаў, кожны са сваімі характарыстыкамі і гісторыяй. Выкарыстоўваць герояў можна будзе ў межах адзіночнай кампаніі і ў мультыплэерных рэжымах.

Новая гульня распрацоўваецца для платформаў Windows, Mac і Linux. Рэліз Hybrid Wars запланаваны на 2016 год.

WG Labs — «лабараторыя нестандартных праектаў», створаная кампаніяй Wargaming. Раней гэта падраздзяленне стала вядома «адраджэннем» касмічнай стратэгіі Master of Orion.

0
афiцэр / Адказаць
16.08.2016 / 22:34
Чарговая развлекалаўка для вялiкавозрастных дэгенератаў, якiя не выйшлi з дяцiнства або не наваявалiся у армii, бо драялi там сарцiры i бялiзну старычкам а цяпер хочуць адчуць сябе цiпа мужчынамi, паваяваць лежачы на дыване з чыпсамi i пiўком, маладзец жыхар Кiпра цi то Iзраiля сп. Кiслы, разводзiць гэтых няўдачнiкаў як лахоў, трэскаючы за обе шчокi асятрыну i падыхаючы со сьмеху
0
Мiкалай / Адказаць
16.08.2016 / 22:57
Афiцэр, вам бы падлячыцца троху. Калi вы не разумееце захапленнi iншых людзей i дазваляеце сабе усiх навокал абражаць, гэта не азначае, што дэгенераты - яны.
0
афiцэр / Адказаць
16.08.2016 / 23:36
Вось i першыя пакрыўджаныя аб`явiлiся
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру