На пачатку жніўня сілавікі затрымалі хірурга Філіпа Іванова, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў бойцы 29 чэрвеня 2014 года на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава. Тады невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. У выніку была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Філіпа Іванова затрымалі ў шпіталі, дзе ён працаваў хірургам.

Філіпа Іванова затрымалі ў шпіталі, дзе ён працаваў хірургам.

На нейкі час крымінальная справа была прыпыненая, але сёлета яе вырашылі аднавіць.

У сакавіку адбылося больш за 20 вобшукаў у кватэрах мінскіх «антыфа». Тады затрымалі Іллю Валавіка і Змітра Цехановіча, пазней Вадзіма Бойку.

12 жніўня Цехановіча пасля чатырох месяцаў зняволення вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. За кратамі застаюцца Ілля Валавік, Вадзім Бойка і Філіп Іваноў.

Як паведамляе левая суполка «Наша справа» Укантакце, умовы ўтрымання затрыманых хлопцаў апошнім часам зрабілі больш жорсткімі. Зняволеныя атрымалі адзін за адным папярэджанні. Цяпер у выпадку чарговага папярэджання кожны з пакінутых пад арыштам адправіцца ў штрафны ізалятар (ШІЗА).

Сваякі зняволеных паведамляюць, што большасць карэспандэнцыі не даходзіць. Шмат лістоў не прапускае цэнзура, і яны вяртаюцца назад да адпраўніка.

Праваабаронцы не разглядаюць Валавіка, Бойку і Іванова як палітвязняў. Аднак да справы прыкаваная ўвага грамадскасці, бо адбываецца вялікі ціск спецслужб на лявацкі рух. Нешта падобнае рабілася перад чэмпіянатам свету па хакеі, калі многія прадстаўнікі антыфашыстаў аказаліся на сутках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?