Авіякампанія «Белавія» выканала першы рэйс па маршруце Мінск — Львоў — Мінск. Запаўняльнасць першага рэйса ў Львоў склала практычна 100%, назад — крыху ніжэй. Цікава, што першым рэйсам з Львова ў Мінск скарыстаўся мэр украінскага горада Андрэй Садовы — ён здзяйсняе афіцыйны візіт у Менск.

Самалёт у Львоў лётае пяць разоў на тыдзень — па аўторках, серадах, чацвяргах, пятніцах і суботах. З Мінска борт вылятае ў 13:10, з Львова - у 15:20. Час у шляху - 1:20.

Кошт квітка ў абодва бакі з усімі зборамі — ад 120 еўра. Выконваць рэйс будзе бразільскі самалёт Embraer 175 на 76 пасажыраў. У «Белавія» два такія самалёты - два гады таму іх купілі новымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?