Фота rsport.ru.

Фота rsport.ru.

— У нас была не зусім здаровая абстаноўка ў нацыянальнай камандзе. Шмат напружання, нервовых сітуацый. Гэта не магло не адбіцца на выніку.

Неўзабаве пасля Алімпіяды ў Лондане пайшла чарада няўдач. Першапачаткова гэта было звязана з асабістымі абставінамі. Потым перарасло ў страту фізічнай формы, траўмы. Праз гэта праваліла чэмпіянат Еўропы. Зразумела, упэўненасці не прыбаўлялася. Але следам была Казань ужо з канкрэтнай памылкай трэнера зборнай, які віну не прызнаў, а толькі зваліў усё на спартоўцаў — на іх праблемы ў галовах. Мне падаецца, гэта няправільна.

А мы ж рэальна былі дрэнна падведзены. На пік формы выйшлі значна раней, і на «свеце» ніхто нават найменшага шанцу не меў. Праплывалі першую палову дыстанцыі, а далей не маглі фізічна. Што б ні было ў галовах — справа тут відавочна ў іншым. Я лічу, свае памылкі трэба прызнаваць, а не крывадушнічаць.

Разумееце, праблемы ў галаве заўсёды будуць, калі няма выніку. Але часам выніку няма не па тваёй віне. Акрамя таго, важна, каб чалавек, які побач, падтрымліваў, а не перакладаў на цябе сваю віну.

— Кіраўніцтва федэрацыі як ставілася да сітуацыі?

— Было на баку трэнера. Проста ён умее прыгожа гаварыць. Асабліва начальству. Ведаеце, калі за дзень да канца выступаў выходзіць публікацыя (на шчасце, не чытала), матыў якой «мая хата з краю», а потым цябе віншуюць: «О, выдатна! Мы зрабілі гэта!»… Што? Мы?.. Ну, гэта проста няправільна. Крывадушнасць. За такое не паважаю людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?