Частка раённых газет ужо апублікавала дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у дэпутаты і падрабязную інфармацыю пра гэтых людзей. Цяпер ў гэтых звестках указваецца інфармацыя пра былыя судзімасці, і кандыдатаў з крымінальным мінулым стала нашмат менш. Лічыцца, што гэта адштурхоўвае патэнцыйных выбарцаў.

Партыя левых «Справядлівы свет» вырашыла праігнараваць стэрэатыпы і выставіла ў Асіповічах 34-гадовага кандыдата Мікалая Рахманава.

Ён нарадзіўся ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, быў актывістам БПСМ і БРСМ

У 2002 годзе кандыдат быў асуджаны за крадзеж, а ў 2003 — яшчэ і за хуліганства.

Рахманаў — майстар цэха па вытворчасці ТАА «Тэхна Магнетык». Ён жа з’яўляецца актывістам Свабоднага прафсаюза металістаў.

Леташні даход Рахманава склаў… 575,2 тысячы недэмінаваных рублёў, гэта штомесяц усяго па 48 тысяч недэнамінаваных рублёў (4,8 новага рубля). Ніякай маёмасці кандыдат таксама не мае.

На сваёй старонцы ў «Аднакласніках» ён заявіў, што адмовіўся выступаць па тэлебачанні і радыё. Рахманаў патлумачыў, што «радыё амаль ніхто не слухае», а «абласное ТБ мала хто глядзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?