Кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрык Хікі арыштаваны ў Рыа-дэ-Жанейра па справе аб незаконным продажы квіткоў на Алімпіяду.

71-гадовы сябра МАК падазраецца ў незаконнай перадачы квіткоў перакупшчыку для продажу іх па завышаных цэнах. За дзень да гэтага ў Рыа быў затрыманы мужчына з 800 квіткамі на спаборніцтвы, прадаваць якія ён не меў права.

Паводле заявы паліцыі, Хікі, які таксама ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Ірландыі, пры арышце паспрабаваў збегчы.

Паліцэйскія распавялі, што калі яны пагрукалі, чыноўнік прасунуў пад дзверы свой пропуск на Алімпіяду, а затым збег у суседні нумар гатэля, дзе да нядаўняга часу жыў яго сын.

Пасля арышту Хікі стала блага, яму аказалі медыцынскую дапамогу.

Па дадзеных бразільскіх СМІ, арышт Хікі можа быць звязаны з затрыманнем Кевіна Джэймса Мэлана ў дзень цырымоніі адкрыцця.

Мэлан узначальваў кампанію THG Sports, якая меркавана таксама займалася незаконным перапродажам білетаў на Алімпіяду. У кампаніі адмаўляюць парушэнні.

ЕАК — міжнародная алімпійская арганізацыя, якая аб'ядноўвае некалькі дзясяткаў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?