У інтэрнэце набірае папулярнасць відэа, дзе леапард бяжыць на чалавека, але тыгр спыняе яго на паўдарозе:

Некалькі гадоў таму ў Мексіцы быў адкрыты цэнтр рэабілітацыі буйных каціных: Black Jaguar — White Tiger. Яго заснаваў амерыканец Эдуарда Серыё (Eduardo Serio) пасля адной лёсавызначальнай падзеі. У 2013 годзе ён адправіўся ў камандзіроўку ў Мексіку і ў мясцовай заакраме заўважыў дзіцяня пантэры, якога павінны былі купіць для наступных фотасесій з турыстамі. Гэта азначала б, што рэшту свайго жыцця драпежнік правядзе пад уздзеяннем заспакаяльных і ў стане моцнага стрэсу.

Эдуарда выратаваў пантэру, і гэта наштурхнула яго на думку адкрыць спецыялізаваны цэнтр. Ідэя аказалася надзвычай актуальнай: ад 2015 года ў Мексіцы забаранілі цыркавыя шоў з удзелам каціных, але ж жывёл, якія нарадзіліся ў няволі і пражылі жыццё ў цырку, выпускаць на волю нельга. Пасля прыняцця новага закона ў цэнтр Black Jaguar — White Tiger паступіла каля 80 тыграў і іншых драпежнікаў. Цяпер там пражывае 210 гадаванцаў, у тым ліку ягуары, тыгры, леапарды, рысі, львы і пумы. Усіх іх забралі з цыркаў ці выратавалі ад кантрабандыстаў. Фонд таксама клапоціцца аб 20 бяздомных сабаках, а ў бліжэйшы час збіраецца запусціць праграму па выратаванні эндэмічных відаў мексіканскіх птушак.

Спецыялісты Black Jaguar — White Tiger рэгулярна публікуюць фота- і відэасправаздачы аб сваёй дзейнасці. Адзін з ролікаў паказвае, як Эдуарда гуляе з белымі львамі, а са спіны да яго набліжаецца леапард па мянушцы Дарма (Dharma). Тыгр Азтлан (Aztlan) спыняе спробу нападу на чалавека і сам пачынае сутычку.

Біёлагі разам з тым тлумачаць, што наўрад ці гаворка ідзе пра «чалавечнасць» тыгра — хутчэй за ўсё, яму проста захацелася пагуляць з годным партнёрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?