Скакун з шастом з Японіі Хірокі Агіта выказаў здзіўленне пасля з'яўлення паведамленняў пра тое, што яго пеніс нібыта перашкодзіў яму прайсці ў фінальную частку алімпійскіх спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанейра.

Некаторым журналістам і карыстальнікам сацсетак пасля прагляду відэазапісу выступу Агіты падалося, што яго палавы орган прыйшоў ва ўзбуджаны стан падчас скачку і перашкодзіў яму чыста выканаць практыкаванне.

Агіта заявіў, што не чакаў ад замежных СМІ такіх зневажальных каментароў у свой адрас.

«Адна справа, калі б гэта было праўдай, але я павінен сказаць, што здзіўлены тым, як далёка яны зайшлі, пачаўшы кпіць і здзекавацца з мяне», — заявіў 28-гадовы спартсмен.

Як патлумачыў Бі-бі-сі адзін з экспертаў па скачках з шастом, такое ўражанне магло паўстаць у журналістаў і гледачоў з-за няўдалага ракурсу здымак. На фотаздымках выступу Агіты відаць, як яго нага і рука кранаюцца планкі і збіваюць яе.

Пазней спартовец напісаў у сацсетках, што ўспрымае абмеркаванне свайго няўдалага скачка з гумарам. «Пераглядаючы (скачок) ізноў, я магу сказаць сабе, што было даволі смешна», — напісаў Агіта ў Твітары.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?