У 2016 годзе ў Іспаніі адкрыецца беларускае пасольства. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў ад 17 жніўня № 643, паведаміла прэс-служба ўрада.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне пасольства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 13 лютага 1992 года.

У 2015 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 269,9 млн. долараў, у тым ліку беларускі экспарт — 20,8 млн. Аб'ём іспанскіх інвестыцый у беларускую эканоміку летась склаў 0,5 млн. даляраў.

Паслом Беларусі ў Іспаніі з'яўляецца па сумяшчальніцтве пасол у Францыі. Цяпер гэта Павел Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?