17.08.2016 / 22:08

Дэпутатка з Полацка Гуйвік указала ў дэкларацыі, што атрымала ў падарунак $20 тысяч 19

На парламенцкіх выбарах па Полацкай гарадской акрузе №27 пераабіраецца Наталля Гуйвік, колішняя суддзя Полацка.

Яна звяртае на сябе ўвагу дзякуючы сваёй дэкларацыі аб даходах. Летась Гуйвік атрымала 289 мільёнаў рублёў — гэта штомесяц па 24 мільёны ($1516). Прыкладна такая ж сума і ў іншых дэпутатаў.

Але Гуйвік атрымала па «дамове дарэння ад фізічнай асобы» яшчэ ажно 307,91 мільёна рублёў. Гэта каля $20 тысяч.

Сярод маёмасці ў яе застаецца кватэра ў Полацку (56,4 м2), легкавік «Мазда 3» 2012 года выпуску і акцыі «Мастоўдрэва».

* * *

Наталля Гуйвік нарадзілася ў 1962 годзе ў горадзе Кіраў (Расія). Скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут.

Працавала юрысконсультам у Полацкім вытворчым лесанарыхтоўчым аб'яднанні, юрысконсультам вайсковай часці, суддзёй суда Полацкага раёна і Полацка, з'яўлялася старшынёй Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў.

Абранне Гуйвік у палату прадстаўнікоў у 2012 годзе суправаджалася скандалам. Датэрмінова і на месцы жыхарства нібыта прагаласавала больш за 50% (!) удзельнікаў выбараў.

Сям'я Гуйвік — муж Міхаіл і дачка Вольга Аляксандраўна. Муж па адукацыі фізік-педагог і ў дадатак падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы. А дачка, па словах, дэпутаткі, працавала спецыялісткай па рэкламе на радыё «Юністар».

0
Читатель / Адказаць
17.08.2016 / 22:18
- Это не народ? Это хуже народа! Это лучшие люди города!
0
leikobel / Адказаць
17.08.2016 / 22:27
Это и еще тот институт... И такие бывают депутаты? Вот уж чего не понимаю, как человек военный, так это того, зачем в воинской части юристконсульт-это противоречит природе войсковой части, которая предназначена исключительно для решения однозначных задач путем применения насилия от имени государства... Это тоже самое, что юристконсульт суда, трибунала... Бедная моя страна...
0
kipelshtein / Адказаць
17.08.2016 / 22:50
ці ўсем судзям фізічныя асобы дараць па 20 т.$ ? ці толькі жонкам падпалкоўнікаў МУС ?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру