Дзмітры Манцэвіч. Фота: Уладзімір Несцяровіч, прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

Дзмітры Манцэвіч. Фота: Уладзімір Несцяровіч, прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

Былі заслуханы справаздачы галоўнага трэнера Дзмітрыя Манцэвіча і спецыялістаў нацыянальнай каманды.

У сваім выступе старшыня федэрацыі Анатоль Тозік (у мінулым — намеснік прэм'ер-міністра і былы амбасадар Беларусі ў Кітаі) заявіў аб немэтазгоднасці падаўжэння кантракту з Дзмітрыем Манцэвічам.

Напярэдадні бронзавая медалістка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю «Прессболу» крытычна выказалася аб працы галоўнага трэнера і заявіла пра «нездаровую абстаноўку ў камандзе».

Дзмітрый Манцэвіч узначаліў зборную Беларусі ў 2014 годзе. Да гэтага ён паспяхова працаваў са зборнай Славеніі, а таксама са спартоўцамі Італіі, Турцыі, Ізраіля, ПАР, Аўстраліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?