Reuters.com

Абодвух мужчын знялі з самалёта, які накіроўваўся ў ЗША, пазней яны будуць дапытаныя.

Чацвёра амерыканскіх плыўцоў раней заявілі, што ў мінулую нядзелю сталі ахвярамі ўзброенага рабавання ў таксі ў Рыа-дэ-Жанейра.

Адзін з плыўцоў — Раян Лохтэ — распавёў, што на спартсменаў напалі, калі яны вярталіся ў алімпійскую вёску з вечарынкі у Французскім алімпійскім доме.

Па словах амерыканца, іх таксі спынілі людзі, якія выдавалі сябе за афіцэраў паліцыі. Адзін з іх прыставіў да галавы Лохтэ пісталет і забраў яго грошы і асабістыя рэчы.

Але бразільская паліцыя паведаміла, што паказанні плыўцоў не супадаюць паміж сабой, а таксама не пацвярджаюцца дадзенымі камер відэаназірання.

У Міжнародным алімпійскім камітэце інфармацыю аб рабаванні спартсменаў і зусім абверглі.

Яшчэ двум членам каманды ЗША па плаванні, якія фігуруюць у справе, — Лохтэ і Джэймсу Фейгену — афіцыйна забаранілі пакідаць Бразілію. Праўда, сам Лохтэ здолеў вярнуцца ў ЗША два дні таму.

Адвакат Лохтэ Джэфры Остраў сказаў Бі-бі-сі, што спартсмен пакінуў Бразілію раней, чым суддзя паспеў апублікаваць афіцыйную забарону на яго выезд.

Лохтэ з'яўляецца адным з самых паспяховых плыўцоў у гісторыі. Ён заваяваў 12 алімпійскіх медалёў, у тым ліку шэсць залатых. У Рыа спартсмен стаў залатым прызёрам у эстафеце 4x200м вольным стылем.

Фейген у Бразіліі таксама браў вышэйшую ўзнагароду Алімпіяды ў заплыве 4x200м вольным стылем.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?