Мяркуецца, што Хілары Клінтан сёньня ўначы заявіць, што ейны супернік Барак Абама мае дастатковую колькасьць галасоў, каб забясьпечыць сабе намінацыю на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы, блізкія да Хілары Клінтан.

Праўда, у яе штабе зазначаюць, што афіцыйна спыняць ці прыпыняць сваю кампанію Хілары Клінтан ня будзе, паколькі ні яе, ні у Абамы няма дастатковай колькасьць галасоў дэлегатаў.

У Барака Абамы зараз звыш 2 тыс. галасоў, у Клінтан — больш за 1 900. Абаме для перамогі не хапае 41 голасу. Але ў Мантане і Паўднёвай Дакоце разыгрываецца на сёньняшніх праймэрыз толькі 31 голас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0