Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка падтрымаў прапанову былога прэзідэнта Віктара Януковіча аб правядзенні вочнай стаўкі, але ў Кіеве.

Луцэнка заявіў, што «асабіста арганізуе» Януковічу вочную стаўку, калі былы прэзідэнт Украіны «адкажа за ўсё ўчыненае перад украінскім народам». «У яго будзе і вочная стаўка, і справядлівы суд і нават справядлівы прысуд», - дадаў генпракурор Украіны.

Ён адзначыў, што былы прэзідэнт не будзе дыктаваць Украіне, што рабіць следству ў дачыненні да яго. Луцэнка назваў Януковіча «слабаком, здраднікам дзяржавы, які раскраў краіну». Таксама Луцэнка абвінаваціў былога прэзідэнта Украіны ў закліках да ўзброенай агрэсіі з тэрыторыі суседняй дзяржавы, куды ён ўцёк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?