Не так даўно стала вядома пра намер Расіі размясціць вайсковы кантынгент каля самых межаў Беларусі — у дадзены момант вядзецца падрыхтоўка да разгортвання мотастралковай брыгады ў Клінцах (40 км ад беларускай граніцы) і мотастралковай дывізіі ў Ельні (90 км ад беларускай граніцы).

У паведамленні ўкраінскіх валанцёраў гаворыцца, што ў публікацыях расійскіх дзяржаўных сайтаў з'явіўся генеральны план базы ў Клінцах.

«Праз аналіз і параўнанне інфармацыі з генеральнага плана і інфармацыі са спадарожніка, вынікае:

— запланаваная рэканструкцыя трох старых будынкаў для арганізацыі інтэрнату вайскоўцаў і будаўніцтва блочна-модульнага будынку, разлічанага на агульную колькасць 1900 чал;

— запланаванае будаўніцтва навучальнага корпуса і страўні, рэканструкцыя будынка штаба;

— запланаваная рэканструкцыя двух складоў вайскова-тэхнічнай маёмасці;

— запланаванае стварэнне базы для захоўвання вайсковай тэхнікі і узбраення на 470 месцаў.

— запланаванае будаўніцтва трэніровачных пабудоваў», — піша InformNapalm у каментарах да далучанага плана.

У поўным разрозненні карцінку можна глянуць тут.

Таксама прыводзіцца фотаздымак, які паказвае, на якой стадыі сёння будаўніцтва інфрастуктуры ў Клінцах.

Фота «Спецбуд»  

Фота «Спецбуд»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?