Старшыні Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты па Сенніцкай выбарчай акрузе №76. Кандыдаты пачалі высвятляць паміж сабой адносіны.

Мікалай Улаховіч. Фота tut.by.

Мікалай Улаховіч. Фота tut.by.

Падчас анлайна на сайце tut.by Мікалай Улаховіч гэтак сказаў пра свайго суперніка: «Гэта партыя рускага свету. Я буду супраць яе змагацца, чаму не. Я ж патрыёт Беларусі, а не патрыёт славянізму, ці трыадзінства. Ніякая партыя рускага свету тут не прыжывецца, могуць нават не разлічваць».

Мікалай Улаховіч, апроч партыйнай нагружанасці, таксама ўзначальвае арганізацыю «Беларускае казацтва», з’яўляецца яе вярхоўным атаманам.

На такую заўвагу пра «партыю рускага свету» пакрыўдзіўся Васіль Задняпраны. «Не чакаў ад Улаховіча такога бруду. Хай бы засяродзіўся на сваёй праграме, Бог яму суддзя», — напісаў Задняпранны ў твітары.

«Няма больш прабеларускай партыі, чым РППС. Разам з тым, і рускія, і ўкраінцы — для мяне браты, і я ніколі не буду іх цурацца», — заключае Задняпранны.

Васіль Задняпранны — у мінулым вайсковы лётчык, прайшоў Афганістан. Выступае за актыўнае супрацоўніцтва з Расіяй.

І Беларуская патрыятычная партыя, і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці з’яўляюцца кішэннымі партыямі ўлады ў сённяшняй Беларусі. Яны ніколі не крытыкуюць улады, а іх пазнавальнасць у грамадстве блізкая да нулявой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?