04.06.2008 / 07:45

Улады бароняць Курапаты ад ушанаваньня 4

Міліцыянты не дазволілі актывістам усталяваць у Курапацкім лесе інфармацыйны стэнд.


Міліцыянты не дазволілі актывістам усталяваць у Курапацкім лесе інфармацыйны стэнд.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, на стэндзе паказана схема таго, што знаходзіцца на тэрыторыі народнага мэмарыялу.

На стэндзе напісана: «Мэмарыял Курапаты. Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937‑1941 гадоў. На гэтым месцы супрацоўнікі НКУС БССР зьнішчалі людзей. Ва ўрочышчы налічвалася больш за 500 масавых пахаваньняў людзей. З 1988 года намаганьнямі грамадзкасьці пачаў стварацца народны мэмарыял памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій».

Тут жа мапа ўрочышча з умоўнымі абазначэньнямі.

Міліцыянты патлумачылі, што ўсталяваць стэнд можна толькі з дазволу Менскага райвыканкаму.

Увечары 3 чэрвеня ў Курапатах прайшла жалобная акцыя, падчас якой на адным з крыжоў была ўсталяваная ўжо пятая мэмарыяльная шыльда. Яна сьведчыць пра тое, што пад час эксгумацыі, якую праводзіла дзяржаўная камісія 20 гадоў таму, тут былі знойдзены парэшткі 62 чалавек.

Паводле Радыё Свабода

0
kurapaty / Адказаць
04.06.2008 / 08:24
між іншым у Курапатах паводле ізноў жа радыё Свабода прайшла жалобная акцыя ў часе якой былі ўганараваныя пераможцы фотаконкурсу "Мае фота -- мае Курапаты", на якую прыйшло каля 100 чалавек, нешта вы гэтага не заўважылі, як і ўчора не заўважылі 20-годзьдзя адкрыцьця праўды пра курапаты
0
Актывіст / Адказаць
04.06.2008 / 09:31
Брыдка такое чытаць - настольки некарэктна пададзенна инфармацыя. Чаму ні слова не сказана чаму сабралісь людзі, якую акцыю праводзіла радыё "Свабода", што менваіта партыйцы з КХП БНФ з'яўлялісь галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства, чаму не сказана, што быў зачытан ліст ад З.Пазьняка? Чаму не напісана, што была спроба гвалтоўнага затрымання намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага, але дзякуючы цудоўнай сарганізаванасці ўдзельнікаў акцыі яго змаглі адбіць ад міліцыянтаў і пасадзіць у машыну? Дарэчы Сіўчык ніякім чынам не прычыніўся да гэтай акцыі, увесь час ёе стаяў недзе з боку. І толькі, калі была спроба затрымаць сп.Беленькага, мы даведалісь, што затрымліваюць Сіўчыка (ў гэты момант ён знаходзіўся даволі далёка ад асноўнай масы людзей).
0
val'zhyna / Адказаць
04.06.2008 / 11:15
2 Актывicт Адказ на вашыя пытаньнi - у канцы артыкула : "Паводле Радыё Свабода". Колькi КХП БНФ не праводзiлi мерапрыемствау - заусёды iнфармацыя падавалася няпоуна ды скажона на гэтай радыёстанцыi.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру