Беларуская вайсковая пракуратура ўсчала крымінальную справу ў дачыненьні двух палкоўнікаў Міністэрства абароны па падазрэньні ў атрыманьні хабараў. Пра гэта паведамілі ў БВП.
Афіцэраў падазраюць у тым, што яны ў 2004—2005 гадах атрымлівалі хабар за рэалізацыю па заніжаных цэнах вайсковай тэхнікі. Цяпер яны зьмешчаныя пад варту.
Іншыя падрабязнасьці ў БВП не раскрываюць, спасылаючыся на тайну сьледзтва.
БЕЛТА via Вечерний Минск