Фота: @william.franklyn.miller/Instagram

Фота: @william.franklyn.miller/Instagram

Карыстальнікі Instagram і Twitter прызналі 12-гадовага аўстралійца Уільяма Франкліна-Мілера самым прыгожым у свеце хлопчыкам, піша Daily Mail.

Спачатку акаўнты Уільяма ў сацсетках сталі папулярнымі ў азіяцкім сегменце інтэрнэту. Яго фатаграфіяй падзялілася школьніца з Японіі, і здымак у яе Twitter-акаўнце атрымаў тысячы рэпостаў. Пасля гэтага на Франкліна-Мілера абрынуліся запыты на даданне ў сябры.

«Я атрымліваў каля ста новых падпісчыкаў кожныя тры секунды», — распавёў хлопчык.

Па словах школьніка, ён і яго маці спачатку падумалі, што акаўнты ўзламалі, але потым зразумелі, што адбылося, з каментароў людзей да фатаграфій. «Ты рэальна знакаміты ў Японіі і Кітаі», — напісалі Уільяму фаловеры. Яны рабілі кампліменты яго знешнасці і запрашалі хутчэй прыехаць у іх родныя краіны.

Колькасць падпісчыкаў «самага прыгожага хлопчыка» ў Instagram дасягнула 152 тысяч, прычым, па словах Франкліна-Мілера, колькасць фаловераў вырасла ў сотні разоў за двое сутак з моманту публікацыі яго фота японкай.

Як удакладняе Daily Mail, Уільям з васьмі гадоў працуе мадэллю і робіць першыя крокі ў акцёрскай кар'еры. У прыватнасці, ён зняўся для каляднай рэкламы ўнівермага Harrod's і ў аўстралійскім тэлесерыяле «Джэк Айрыш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0