Начальнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Хація Дэканаідзэ заяўляе пра адсутнасць вялікага прагрэсу ў расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета, але катэгарычна супраць раскрывання любых дэталяў расследавання.

Паводле яе слоў, яна заслухала справаздачу аб стане следства па справе. «Я не магу сказаць, што ёсць вялікі прарыў, але ёсць велізарная руцінная праца», — адзначыла Дэканаідзэ на брыфінгу 19 жніўня, паведамляе «Украинская правда».

«Я катэгарычна супраць таго, каб дэталі, якія ёсць у расследаванні, каб пра іх гаварыў хто-небудзь: Нацпаліцыя, Генпракуратура, таму што гэта перашкаджае расследаванню. Калі нешта будзе, вы першыя даведаецеся пра гэта», — сказала Дэканаідзэ.

Нагадаем, 10 жніўня генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што расследаванне забойства Паўла Шарамета прасоўваецца, але апублікаваць інфармацыю пра гэта пакуль нельга. «Мне шмат пра гэта вядома, але я не змагу з вамі гэтым падзяліцца. На справе адносна Шарамета ніякай інфармацыі, якая можа быць апублікаваная, няма. У нас ёсць сур'ёзны рух у расследаванні, але ён не з'яўляецца публічным», — цытавала Луцэнку «Украинская правда».

Раней паведамлялася, што следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым, прафесійная дзейнасць, дэстабілізацыя становішча ў Кіеве і памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала ўладальніцы «Украинской правды» Алене Прытуле).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?