Расія больш не выкарыстоўвае іранскую авіябазу для нанясення авіяўдараў у Сірыі, паведаміла ў панядзелак Міністэрства замежных спраў Ірана.

«Расія не мае базы ў Іране. Яны дзейнічалі, і іх аперацыя скончылася», — гаворыцца ў паведамленні, перадае Reuters

Усяго за некалькі гадзін да гэтага міністр абароны Ірана Хусэйн Дэган раскрытыкаваў Маскву за тое, што яна афіцыйна паведаміла пра дзеянні з іранскай тэрыторыі.

Кадр з відэа Мінабароны РФ, на якім знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34 з іранскай базы ў Хамадане бамбіць тэрыторыю Сірыі.

Кадр з відэа Мінабароны РФ, на якім знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34 з іранскай базы ў Хамадане бамбіць тэрыторыю Сірыі.

Па меркаванні іранскага міністра, Масква такім чынам вырашыла зрабіць з выкарыстання базы ў Іране сабе рэкламу, прадэманстраваць сваю сілу і пры гэтым парушыла той давер, з якім да яе паставіўся Тэгеран.

Раней Дзяржаўны дэпартамент ЗША назваў размяшчэнне расійскіх самалётаў у Іране дрэнным крокам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?