«На запраўцы United Company пад Стоўбцамі папрасіў пераключыць на тэлевізары канал «Россия 24», бо не хачу піць каву і глядзець канал краіны-тэрарыста. Атрымаў адказ, што ёсць загад генеральнага дырэктара не пераключаць гэты канал. Напісаў у кнігу скаргаў, звярнуся ў міністэрства. І болей ні нагой на гэтыя запраўкі», — напісаў Глеб.

Праз дзень ён таксама патэлефанаваў дырэктару запраўкі пад Стоўбцамі, дзе адбыўся канфлікт, Віталю Кулаку. Але той адказаў, што канал не будзе пераключацца, бо «на гэтым канале людзі найпаўней дазнаюцца навіны з усяго свету», і кінуў слухаўку ў адказ на пытанне, у якой краіне ён жыве.

У сувязі з гэтым Глеб Лабадзенка заклікае байкатаваць АЗС United Company.

«Па ватніках трэба біць рублём», — піша кіраўнік «Мова Нанова» і прапануе дзяліцца гэтай інфармацыяй.

«Наша Ніва» таксама датэлефанавалася да Кулака, той сказаў нам, што не жадае цэлы дзень прысвячаць абмеркаванню адной сітуацыі і ўжо ўсё сказаў Лабадзенку. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?