Беларуская чыгунка сумесна з польскімі калегамі ў верасні плануе запусціць цягнік Гродна — Варшава — Кракаў. Зараз польскі аднавагонны цягнік тэстуе беларускую чыгуначную інфраструктуру.

Мяркуецца, што камунікацыя паміж Кракавам і Гродна праз Варшаву, Беласток і Кузніцу будзе штодзённай. Меркаваны час адпраўлення з Гродна — 15.32, прыбыццё ў Кракаў у 23:04, ад'езд з Кракава ў 4.46, вяртанне ў Гродна ў 14.22.

Квіток у адзін бок да Кузніцы будзе каштаваць прыкладна 13—14 рублёў, да Беластока на 2—3 рублі даражэй.

Раней планавалася запусціць злучэнне з Гродна яшчэ ў чэрвені, але цяпер старт перавозак анансуецца на 4 верасня. Маршрут будзе абслугоўвацца цягніком Hańcza PKP.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?